Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жарыхін: Нават Украіна сабе такога не дазваляла


Уладзімер Жарыхін
Уладзімер Жарыхін

Намесьнік дырэктара Інстытуту краін СНД у Маскве Ўладзімер Жарыхін камэнтуе для нашага радыё патрабаваньне "Газпрому" да Беларусі пагасіць цягам пяці дзён газавую запазычанасьць:

"Мне падаецца пазыцыя Аляксандра Лукашэнкі даволі спрэчнай, мякка кажучы. Давайце згадаем гісторыю гэтага пытаньня. Спачатку падпісалі дамову пра 220 даляраў за тысячу кубамэтраў газу. Затым беларускі прэм'ер зьвярнуўся да расейскага: цяжка, крызіс, давайце зьменшым цану. На словах дамовіліся пра 168. А Лукашэнка сказаў: не, будзем плаціць, як летась — па 150. І плаціць па 150. Але ж так не бывае ня толькі ў міждзяржаўных дачыненьнях, такога нават у дзелавым супрацоўніцтве не бывае. Гэта, сама меней, непрыгожа. Таму цярпеньне Расеі і лопнула. Ну дзе вы яшчэ бачылі, каб пакупнік сам вызначаў цану на тавар, які ён жа сам і купляе?!

Нават Украіна сабе такога не дазваляла. Яна перакрывала газ, які перапампоўвалі ў Эўропу. Але ж Кіеў прапаноўваў зьмяніць дамоўленасьці, абмеркаваць гэта. Украіна ніколі на рабіла так: мы плацім столькі, колькі мы хочам".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG