Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ня рэзаць барана ў двары


У Маскве распрацоўваецца "кодэкс масквіча", што ўяўляе зь сябе звод правілаў для тых, хто прыяжджае ў горад на пастаяннае месца жыхарства

Па словах кіраўніка Камітэту міжрэгіянальных сувязяў і нацыянальнай палітыкі Масквы Міхаіла Саломенцава, пакуль існуюць няпісанае правіла, якіх абавязаныя прытрымлівацца жыхары горада. Напрыклад, – не рэзаць барана ў двары, не смажыць шашлык на бальконе, не хадзіць па горадзе ў нацыянальнай вопратцы і размаўляць па-расейску.

Саломенцаў упэўнены, што ініцыятыву маскоўскіх уладаў аб увядзеньні правілаў для прыежджых падтрымаюць самі гараджане. Пры гэтым ён зусім не баіцца пратэстаў.

Па словах Саломенцава, з прадстаўнікамі нацыянальных дыяспараў будуць праведзеныя дбайныя кансультацыі. Звод правілаў для прыежджых можа быць гатовы ўжо да канца гэтага году.
XS
SM
MD
LG