Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перапрацоўка нафты скарацілася на 35,9%


У студзені-траўні 2010 году нафтаперапрацоўчая прамысловасьць Беларусі скараціла аб'ём вытворчасьці прадукцыі ў грашовым выражэньні на 35,9% у параўнаньні з аналягічным леташнім пэрыядам.

Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на Белстат.

У прыватнасьці, за пяць месяцаў вытворчасьць аўтамабільных бэнзінаў зьнізілася на 25,5%, дызэльнага паліва — на 32,2%, топачнага мазуту — на 33,35%, паліва пячнога бытавога — на 39,1%, аліваў змазачных — на 5,6%.

Пры гэтым вытворчасьць біядызэльнага паліва павялічылася на 62% — да 292,1 тысячы тон.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG