Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Многія маскоўскія палітолягі называюць патрабаваньне "Газпрому" да Беларусі пагасіць цягам пяці дзён газавую запазычанасьць пакараньнем за нежаданьне афіцыйнага Менску далучыцца да Мытнага саюзу "тройкі".

Намесьнік старшыні камісіі міжнародных спраў і сувязяў з СНД у Палаце прадстаўнікоў Ігар Карпенка якраз непасрэдна займаецца ўсімі дакумэнтамі Мытнага кодэксу.

На пытаньне "Свабоды", ці сапраўды існуе такая сувязь, спадар Карпенка адказвае:

"Шчыра кажучы, я не хачу гэта камэнтаваць. Наколькі мне вядома, ідзе перамоўны працэс. І ў дадзенай сытуацыі важна не нашкодзіць".

А што тычыцца Мытнага кодэксу, які беларускія дэпутаты, у адрозьненьне ад расейскіх і казахстанскіх, яшчэ не ратыфікавалі, то Ігар Карпенка адзначае:

"Мы працягваем працу над Мытным кодэксам. Зразумела, што патрэбна заняць узважаную пазыцыю, гэта значыць — узважыць усе "за" і ўсе "супраць", уключаючы нават нюансы.У нас ёсьць уласныя інтарэсы, якія мы ня можам ігнараваць. Таму праца над дакумэнтамі Мытнага кодэксу працягваецца".

Застаецца дадаць, што бліжэйшае паседжаньне Палаты прадстаўнікоў прызначанае на 23 чэрвеня. Расея і Казахстан хочуць, каб Мытны кодэкс Мытнага саюзу пачаў дзейнічаць ад 1 ліпеня.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG