Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Астравец: чарговы суд над Іванам Круком


Іван Крук
Іван Крук

Гэтым разам актывіста АГП Івана Крука вінавацяць у распаўсюдзе бюлетэня “Прававая дапамога насельніцтву” без выходных дадзеных. Суд пачнецца сёньня а 14-й гадзіне.

Паводле Івана Крука, адзін з жыхароў Астраўца знайшоў бюлетэнь “Прававая дапамога насельніцтву” у сваёй паштовай скрыні і зьвярнуўся ў міліцыю са скаргай. На старонках бюлетэня было зьмешчана інтэрвію з Іванам Круком.

Міліцыянты склалі пратакол на Івана Крука за распаўсюд бюлетэня без выходных дадзеных, спасылаючыся на сьведчаньні яшчэ двух чалавек, якім нібыта Іван Крук даваў бюлетэнь непасрэдна ў рукі.

Іван Крук падпісваць пратакол адмовіўся з тае прычыны, што ён не раскідваў па паштовых скрынях бюлетэнь і нікому не раздаваў. І.Крук сьцьвярджае, што выходныя дадзеныя на бюлетэні пазначаныя і сам бюлетэнь “Прававая дапамога насельніцтву” выдаецца накладам у 299 асобнікаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG