Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама зьвярнуўся да амэрыканскага народа


Выступаючы па нацыянальным тэлебачаньні, прэзыдэнт ЗША Барак Абама заявіў, што ўлады будуць змагацца з выцяканьнем нафты ў Мэксіканскай затоцы ўсімі магчымымі сродкамі і столькі часу, колькі спатрэбіцца для поўнага аднаўленьня пацярпелага рэгіёну.

Абама заявіў таксама, што адміністрацыя будзе дамагацца ад канцэрну ВР кампэнсацыі стратаў.

Ён таксама зьвярнуў увагу на неабходнасьць распрацоўкі альтэрнатыўных крыніцаў энэргіі.

“Цягам дзесяцігодзьдзяў мы разумелі, што дні таннай і лёгкадаступнай нафты палічаныя. Цягам дзесяцігодзьдзяў мы казалі і казалі пра неабходнасьць пакласьці канец векавой амэрыканскай прыхільнасьці да радовішчнага паліва. І на працягу дзесяцігодзьдзяў, мы ня здолелі дзейнічаць з пачуцьцём адказнасьці, якога патрабуе гэтая праблема. Шлях наперад быў заблякаваны ня толькі лабістамі нафтавай прамысловасьці, але таксама з-за адсутнасьці палітычнай мужнасьці і шчырасьці” – сказаў прэзыдэнт ЗША.

ЗША амаль у два разы павялічылі ацэнку аб’ёмаў нафты, якая выцякае са сьвідравіны ў Мэксыканскай затоцы. Названая лічба ў 60 тысяч барэляў на дзень, а не 35 тысяч, як меркавалася раней.
XS
SM
MD
LG