Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Аршанскія актывісты кампаніі “Гавары праўду!” віталі донараў сёньня


Аршанскім донарам дарылі гвазьдзікі і кнігі

Аршанскім донарам дарылі гвазьдзікі і кнігі

14 траўня, ва Ўсясьветны дзень донара, аршанская станцыя пераліваньня крыві не працавала. Таму грамадзкія актывісты віншавалі донараў зь іхным сьвятам сёньня.


Кожнаму ад імя кампаніі ўручылі па чырвоным гвазьдзіку і па кнізе “Кон” Уладзімера Някляева. Атрымалі падарункі і мэдыкі, якія працуюць на станцыі пераліваньня крыві. Як высьветлілася, яны таксама донары са стажам – самі здаюць кроў, калі ў гэтым бывае вострая патрэба. А здараецца такое даволі часта.
XS
SM
MD
LG