Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бішкек вінаваціць у забурэньнях Бакіева


Часовы ўрад Кіргізстану абвінаваціў сям'ю зрынутага прэзыдэнта Курманбека Бакіева ў арганізацыі забурэньняў на поўдні краіны.

Першы намесьнік ачольніцы кіргіскага часовага ўраду Алмазбек Атамбаеў сьцьвярджае, што сын Курманбека Бакіева Максім выдаткаваў на арганізацыю правакацыяў 10 мільёнаў даляраў. Афіцыйны Бішкек лічыць, што акцыя была накіравана на тое, каб сарваць плянаваны рэфэрэндум.

Максім Бакіеў быў затрыманы ўчора ў Вялікай Брытаніі, куды ён прыляцеў з просьбай аб палітычным прытулку. Генэральная пракуратура Кіргізстану даслала ў Лёндан запыт аб яго экстрадыцыі.
XS
SM
MD
LG