Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН, Бішкек: забурэньні ў Кіргізстане - сплянаваная акцыя


Камэндант Джалал-Абаду Байболаў заявіў, што былі затрыманыя людзі, якія езьдзілі па горадзе, расстрэльваючы кіргізаў і узбэкаў з мэтай распаліць міжэтнічныя забурэньні. "Мяркуецца, што гэта прадстаўнікі зрынутай улады", - дадаў камэндант. Канчатковыя высновы, па яго словах, будуць пададзеныя пасьля заканчэньня сьледзтва.

ААН таксама ўказвае на тое, што гвалтоўныя дзеяньні верагодна былі справакаваныя.

"Мы бачым істотныя прыкметы таго, што пачатак забурэньняў ня быў спантаным міжэтнічным сутыкненьнем -- што гэта было арганізавана, мэтанакіравана і добра сплянавана", - заявіў сёньня ў Жэневе прэсавы сакратар ведамства ААН па правох чалавека Рупэрт Колвіл.
XS
SM
MD
LG