Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Літва: любіш савецкую ўладу - у турму


Станоўчая ацэнка савецкай ці нацысцкай акупацыі Літвы, а таксама адмаўленьне злачынстваў гэтых рэжымаў - будзе цяпер карацца штрафам ці турэмным зьняволеньнем да двух гадоў, паведамляе інфармацыйнае агенцтва Delfi. Такую папраўку ў Крымінальны кодэкс прыняў сёньня літоўскі Сэйм.

Частка парлямэнтароў хацела зьмякчыць фармулёўку. Меркавалася дадаць, што згаданыя дзеяньні будуць падсудныя толькі ў тым выпадку калі яны будуць насіць абразьлівы характар. Канчатковая вэрсія закону, аднак, забараняе нават памяркоўна хваліць савецкую ці нацысцкую ўладу.

За прыняцьце законапраекту выказалася 68 парлямэнтароў, пяцёра ўстрымаліся. 32 дэпутаты не ўзялі ўдзел у галасаваньні.

Сёньняшняя ўхвала стане законам пасьля таго, як яе падпіша прэзыдэнт краіны Даля Грыбаўскайце.
XS
SM
MD
LG