Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Брытанія выбачаецца за забойствы ірляндзкіх нацыяналістаў


Прэм'ер міністар Вялікай Брытаніі прынёс сёньня афіцыйныя выбачэньні за падзеі так-званай "Крывавай нядзелі" 1972 году, калі ангельскія дэсантнікі застрэлілі 13 ірляндзкіх дэманстрантаў, што пратэставалі супраць брытанскага кіраваньня ў Паўночнай Ірляндыі. Ён назваў гэтыя забойствы "неапраўданымі і неапраўдальнымі".

Афіцыйны Лёндан раней апраўдваў дзеяньні сваіх вайскоўцаў, указваючы на тое, што дэманстранты нападалі на брытанскія блёкпасты. Падзеі 30 студзеня ў горадзе Дэры адбыліся ў разгар узброенай барацьбы Ірляндзкай рэспубліканскай арміі за незалежнасьць Паўночнай Ірляндыі.

У 1998 годзе Лёндан аднавіў расьсьледаваньне тых падзеяў. Паўторнае вывучэньня матэрыялаў, якое цягнулася 12 год і каштавала больш за чвэрць мільёна даляраў, паказала, што забітыя дэманстранты не былі ўзброеныя і не ўяўлялі непасрэднай небясьпекі.
XS
SM
MD
LG