Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьледчую Байкову ўгаварылі спыніць галадоўку


Сьвятлана Байкова

Сьвятлана Байкова

Адвакат Міхаіл Воўчак паведаміў, што Сьвятлана Байкова з 15 чэрвеня спыніла галадоўку, якую трымала з 31 траўня, пратэстуючы супроць арышту і перасьледу.


«Амаль палову дня я ўгаворваў яе спыніць галадоўку, і нарэшце мае аргумэнты падзейнічалі. Яна напісала заяву на імя кіраўніка СІЗА, што спыняе галадоўку. Сказала, што спадзяецца на рэакцыю кіраўніка дзяржавы на ліст да яго, які днямі накіравала».

Сьледчая па асабліва важных справах Генэральнай пракуратуры Сьвятлана Байкова была затрыманая сьледчымі КДБ у лютым, тэрмін яе арышту падоўжылі ў траўні. Сьвятлану Байкову падазраюць у службовых злоўжываньнях, нібыта зробленых падчас вядзеньня спраў высокапастаўленых мытнікаў. Вядома, што сваёй віны Байкова не прызнае. У лісьце на імя Аляксандра Лукашэнкі сьледчая нагадвала пра свае ўзнагароды, прасіла вызваліць яе і вярнуць на працу. У інтэрнэце зьявіліся зьвесткі, што Сьвятлане Байковай помсьцяць за расьсьледаваньні карупцыйных спраў, у якіх замяшаныя высокапастаўленыя асобы з КДБ. У КДБ і Генпракуратуры справу Сьвятланы Байковай не камэнтуюць.
XS
SM
MD
LG