Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Бязьвізавы рэжым для Малдовы


Сёньня ў Люксэмбургу пачаліся перамовы Эўракамісіі і Малдовы па ўзгадненьні ўмоў пераходу на бязьвізавы рэжым.

Як паведаміла прэс-служба Эўракамісіі, дыскусіі пачатыя "з мэтай далейшага аблягчэньня кантактаў паміж людзьмі і ўмацаваньня эканамічных, грамадзкіх і культурных сувязяў паміж Эўрапейскім зьвязам і Малдовай".

Эўракамісар па пашырэньні і палітыцы суседзтва Штэфан Фюле адзначыў, што сёньняшняя сустрэча зьяўляецца знакам нашай прыхільнасьці ЭЗ да малдаўскага народу.

Як вядома, у студзені 2008 году ўступілі ў сілу пагадненьня аб аблягчэньні візавага рэжыму і рэадмісіі паміж ЭЗ і Малдовай.

У пачатку гэтага году Малдова і Эўрапейскі зьвяз пачалі афіцыйныя перамовы аб падпісаньні пагадненьня аб асацыяваным членстве.
XS
SM
MD
LG