Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз–Украіна: правы чалавека як гарантыя адносін


Эўрапейскі Зьвяз лічыць захаваньне правоў чалавека і свабоды слова ва Ўкраіне гарантыяй далейшага ўмацаваньня адносін. Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні прадстаўніцтва Эўразьвязу ва Ўкраіне.

У ходзе пасяджэньня савета па супрацоўніцтве "Украіна – Эўразьвяз", які прайшоў сёньня ў Люксэмбургу, абмяркоўваліся пытаньні, якія тычацца дэмакратычнага разьвіцьця Ўкраіны.

"Дэлегацыя Эўразьвязу падкрэсьліла, што захаваньне правоў чалавека і дэмакратычных каштоўнасьцяў, у прыватнасьці ў сфэры свабоды СМІ, займаюць цэнтральнае месца ў далейшым паглыбленьні адносін Эўразьвязу і Ўкраіны", – гаворыцца ў паведамленьні.

Эўразьвяз лічыць, што адной з прычын абмежаваньня свабоды слова ва Ўкраіне стала адсутнасьць грамадзкага тэлерадыёвяшчаньня.
XS
SM
MD
LG