Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АБСЭ заклікае да міру ў Кіргізстане


Удзельнікі спэцыяльнага пасяджэньня пастаяннай Рады АБСЭ ў Вене заклікалі да найхутчэйшага аднаўленьня ў Кіргізстане міру, грамадзкай бясьпекі, законнасьці і правапарадку.

У сумеснай заяве, прынятай сёньня на пасяджэньні, выказваецца глыбокая заклапочанасьць з нагоды развіцьця падзей і ўтрымліваецца зварот да прадстаўнікоў усіх груп і слаёў насельніцтва Кіргізстану ўстрымлівацца ад гвалту і праяўляць стрыманасьць.

АБСЭ, адзначаецца ў дакумэнце, гатова аказаць Кіргізстану па яго просьбе "дапамогу ва ўрэгуляваньні існай сытуацыі, у прадухіленьні распаўсюджваньня напружанасьці на ўвесь рэгіён і ў ажыцьцяўленьні мераў постканфліктнай рэабілітацыі, а таксама працаваць у дадзеным напрамку ў шчыльным супрацоўніцтве ды ўзаемадзеяньні з ААН ды іншымі адпаведнымі міжнароднымі структурамі".

Акрамя таго, АБСЭ заклікае сусьветную супольнасьць аказаць краіне тэрміновую гуманітарную дапамогу.

Рада АБСЭ аб'ядноўвае прадстаўнікоў усіх 56 дзяржаў-удзельніц гэтай арганізацыі.
XS
SM
MD
LG