Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ірляндыя высылае ізраільскага дыплямата


Ірляндыя высылае ізраільскага дыплямата ў сувязі са скандалам з выкарыстаньнем падробленых дакумэнтаў агентамі спэцслужбы Ізраіля "Масад". Пра гэта сёньня паведаміў ірляндзкі міністар замежных спраў Майкл Марцін.

У ходзе расьследаваньня забойства ў студзені ў Дубаі аднаго з лідэраў ХАМАС Махмуда аль-Мабхуха было ўстаноўлена, што 32 падазраваных у арганізацыі замаху прыбылі ў Аб'яднаныя Арабскія Эміраты з фальшывымі эўрапейскімі ды аўстралійскімі пашпартамі.

Ізраіль не пацьвярджае і не абвяргае прыналежнасьць да апэрацыі сваіх агентаў.
XS
SM
MD
LG