Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Багданкевіч: да Лукашэнкі даўгоў нас ўвогуле не было


Станіслаў Багданкевіч
Станіслаў Багданкевіч

Былы старшыня Нацыянальнага банку Беларусі Станіслаў Багданкевіч камэнтуе інфармацыю пра тое, што зьнешні доўг Беларусі на 1 красавіка склаў 22,24 мільярда даляраў. Гэта 44,7% валавога ўнутранага прадукту. У разьліку на аднаго жыхара Беларусі валавы зьнешні доўг на 1 красавіка 2010 г. склаў 2,35 тысячы даляраў ЗША.


Наведвальнік сайту Свабоды
цікавіцца: "Хацелася б, каб "Свабода" прывяла лічбы, які быў доўг Беларусі да прыходу дыктатара. Калі ён вінаваціў Кебіча, што той разбурыў краіну. Я думаю на параўнаньні гэтых лічбаў народ зразумее, хто стаіць у стырна краіны. Што затрымка гэтага рэжыму ля ўлады прынясе яшчэ вялікія праблемы ня толькі тым, хто жыве сёньня, але і будучым пакаленьням. Узятыя крэдыты ідуць не простым рабочым, а на сілавыя структуры і дапамагатых ля кармушкі. А аддаваць прыйдзецца народу. Можа калі даведаецца сам народ пра гэтыя лічбы, то падумае пра сваіх дзецях і ўнуках. І вырвецца той цвік з крэсла, а не будзе казаць, а можа так трэба?"

"У той час даўгоў у нас ўвогуле не было. Нейкія запазычанасьці былі, магчыма, у эканоміцы, ў дзяржавы не было. Быў доўг 1,5 мільярды, але нам пасьля сьпісала Расея. Магу толькі сказаць, што даўгі вырасьлі. За адзін апошні год дзяржаўны доўг вырас ў 2,2 разы, а агульны доўг краіны вырас ў 1,5 разы. 22 мільярды – гэта сукупны доўг усёй краіны – і банкаўскай сыстэмы, і ўсіх прадпрыемстваў, арганізацый, і дзяржавы зьнешняму сьвету. Мінімальны доўг разоў у 10 вырас прыкладна" - заявіў у інтэрвію "Свабодзе" Станіслаў Багданкевіч.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG