Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Магілёў: Кірыла Грыфін — на волі


Валянтэр грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду" Кірыла Грыфін на волі. У міліцыі хлопец прабыў больш за гадзіну.


Грыфіна затрымалі, калі ён раздаваў удзельнікам цэнтралізаванага тэставаньня віншавальныя паштоўкі ад імя кіраўніка грамадзкай кампаніі "Гавары праўду" Ўладзімера Някляева. Хлопца затрымалі ля ўваходу ў Беларуска-расейскі ўнівэрсытэт.

"Міліцыянты нам заявілі, што ім паступіў загад зьверху затрымаць хлопца й забраць паштоўкі. Больш ніякіх камэнтароў ад іх не было. Паштовак міліцыянты канфіскавалі 206 штук. Таксама забралі два падпісныя лісты па сацыяльных праблемах. Паабяцалі паштоўкі вярнуць. Міліцыянты, пакуль Кірыл быў адзін, пагражалі пасадзіць яго на пятнаццаць сутак. Пры нас пагрозаў такіх не было. Усё прайшло спакойна", — заявіў праваабаронца Сяргей Фамін, які прысутнічаў на допыце Грыфіна.
XS
SM
MD
LG