Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: Добра, што ў нас ёсьць чым ваяваць


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

"Мы вельмі сур'ёзную ўвагу будзем аддаваць спэцпадразьдзяленьням, падтрымліваць, але будзем і пытацца зь іх", — заявіў Аляксандар Лукашэнка на нарадзе ў справе ўдасканаленьня міжведамаснага ўзаемадзеяньня дзяржаўных органаў сыстэмы забесьпячэньня бясьпекі Беларусі.



Лукашэнка дадаў: спэцпадразьдзяленьню будзе аказана неабходная падтрымка для таго, каб яно магло адэкватна рэагаваць на пагрозы, якія ўзьнікаюць.

"Добра, што ў нас ёсьць чым ваяваць", — адзначыў кіраўнік краіны падчас наведваньня спэцпадразьдзяленьня КДБ "Альфа".

Спэцыялізацыя і падрыхтоўка групы "А" дазваляе ажыцьцяўляць любыя дзеяньні па спыненьні шырокамаштабных злачынных дзеяньняў, якія маюць ярка выяўленую антысацыяльную і антыдзяржаўную накіраванасьць, заявіў Інтэрфаксу камандзір групы Алег Чарнышоў.

Валеры Костка, падпалкоўнік запасу КДБ, пракамэнтаваў выказваньні Лукашэнкі і Чарнышова:

Валер Костка
"Пратэст заўсёды носіць антыдзяржаўны характар — гэта нармальная зьява ў нармальнай краіне. Калі насельніцтва чымсьці незадаволена, яно выказвае свой пратэст у розных формах: можа ў друку, можа пікет зладзіць, маніфэстацыю. Але павінны быць дакладныя правілы: не граміць крамы, не забруджваць навакольле і г.д. Выйшаў — і пратэстуй колькі хочаш. А ў нас пратэстаў баяцца, бо маленькія пратэсты перарастаюць у выбух. Насельніцтва ня проста так выступае. У яго пагаршаюцца ўмовы жыцьця, умовы працы, заробкі зьніжаюцца. Яны нармальна працуюць, але заробку не хапае на жыцьцё. І яны пратэстуюць, і гэта правільна. Таму што лепей скарачаць непатрэбныя ў такой колькасьці падразьдзяленьні дзеля барацьбы з насельніцтвам, а гэтыя грошы даваць людзям. Такім шляхам трэба ісьці, гэта нармальны разумны шлях. А спроба праз калена пераламаць нейкую сытуацыю крызісную — гэта шлях да выбуху".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG