Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: затрыманы Кірыла Грыфін


Грамадзкі актывіст Кірыла Грыфін раздаваў абітурыентам віншавальныя паштоўкі ад імя кіраўніка грамадзкай кампаніі "Гавары праўду" Ўладзімера Някляева.

Грыфін знаходзіцца ў пастарунку Ленінскага аддзелу міліцыі Магілёва, што на вуліцы Крыленкі.

Раней у Менску ў БДУ і каля эканамічнага і лінгвістычнага ўнівэрсытэтаў таксама затрымалі актывістаў кампаніі "Гавары праўду".

Затрыманыя раней Дзьмітры Калаўгін і Міхась Пашкевіч ужо выйшлі на волю.

Зварот Някляева да моладзі ўтрымлівае ў сабе пажаданьні правільна выбіраць правільныя шляхі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG