Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы пачнуць здабычу нафты ў Іране ў кастрычніку


Амбасадар Ірану ў Беларусі Сэед Абдула Хусэйні паведаміў, што пуск прамысловай здабычы нафты на сумесным ірана-беларускім прадпрыемстве на радовішчы Джуфэйр адкладаецца да кастрычніка.

Паводле амбасадара, на ўрачыстасьць з нагоды адкрыцьця зьбіраецца прыехаць Аляксандар Лукашэнка. Першапачаткова гэты візыт плянаваўся на чэрвень, аднак паколькі пуск вытворчай здабычы нафты адкладзены на кастрычнік, на гэты самы тэрмін перанесены і візыт беларускага прэзыдэнта ў Іран.

Апрача таго, амбасадар заявіў, што новыя санкцыі Рады Бясьпекі ААН ніяк не паўплываюць на супрацоўніцтва Ірану і Рэспублікі Беларусь.

Паводле яго, Беларусь і Іран у межах міжнародна-прававога поля пасьпяхова разьвіваюць свае адносіны.

Цяпер у Менску праходзіць тыдзень культуры Ірану, неўзабаве пачнецца тыдзень эканомікі Ірану, а ў жніўні плянуецца адкрыцьцё прамога авіярэйсу Менск — Тэгеран. Для турыстаў візы будуць выдавацца за адзін дзень без запрашэньня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG