Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць уцекачоў у Кіргізстане набліжаецца да 100 тысяч


Колькасьць уцекачоў з паўднёвых абласьцей Кіргізстану неўзабаве можа дасягнуць 100 тысяч чалавек, заявіў спэцпрадстаўнік генсека ААН Міраслаў Енча.

"Мы атрымалі інфармацыю ад узбэцкіх уладаў аб тым, што колькасьць уцекачоў, які перайшоў мяжу з Узбэкістанам, складае 75 тысяч чалавек, але гэтая лічба расьце і хутка можа пераваліць за 100 тысяч", – сказаў Енча на прэс-канфэрэнцыі ў Бішкеку.

Па яго словах, у цяперашняй сытуацыі адсочваць колькасьць уцекачоў на тэрыторыі Кіргізстану немагчыма.
XS
SM
MD
LG