Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Заўтра ў Кіргізстане дзень жалобы


Заўтрашні дзень 16 чэрвеня ў Кіргізстане абвешчаны днём жалобы па загінулых у выніку забурэньняў на поўдні краіны ў Оскай і Джалал-Абадзкай абласьцях. Пра гэта сёньня паведаміла кіраўніца часовага ўраду Кіргізстану Роза Атунбаева на прэс-канфэрэнцыі ў Бішкеку.

Паводле афіцыйнай інфармацыі, загінулі 170 чалавек, аднак дадзеныя могуць значна ўзрасьці, адзначыла Атунбаева.

Краіну ўжо пакінулі каля 60 тысяч узбэцкіх бежанцаў, паведаміў першы віцэ-прэм'ер Кіргізстану Алмазбек Атамбаеў.

Лідэр адной з буйных партый "Ар-Намыс" Фелікс Кулаў сёньня заявіў, што лічыць неабходным увод у краіну міратворчых сіл, каб пазьбегнуць пераходу ўлады да ўзброеным крымінальных груповак.
XS
SM
MD
LG