Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пракуратура пратэстуе супраць апраўданьня Яна Міхайлава


Іван Міхайлаў

Іван Міхайлаў

Менскі абласны суд разгледзіць пратэст пракуратуры на апраўдальны прысуд у справе Яна Міхайлава.

Летась у сьнежні супрацоўнікі міліцыі затрымалі Яна ў Салігорску і адвезьлі ў сьледчы ізалятар. Хлопца, які дапамагаў матэрыяльна сваім бацькам у шматдзетнай сям’і і прасіў ваенкамат даць яму магчымасьць служыць у рэзэрве яшчэ й паводле рэлігійных перакананьняў, абвінавацілі ва ўхіленьні ад службы ў войску.

Яна Міхайлава пакаралі трыма месяцамі зьняволеньня. За 5 дзён да заканчэньня тэрміну пакараньня яго вызвалілі з-пад варты згодна з рашэньнем менскага абласнога суду, які адмяніў прысуд першай інстанцыі.

Новы суд цалкам апраўдаў хлопца.

Пракуратура не пагадзілася з судовым рашэньнем і накіравала пратэст з патрабаваньнем прызначыць новы разгляд справы.

Калі суд не задаволіць пракурорскі пратэст, Ян Міхайлаў можа патрабаваць кампэнсацыі за незаконнае зьняволеньне.
XS
SM
MD
LG