Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэматычны выпуск газэты МУС "Палітычна важна!" падае статыстыку алькагалізацыі насельніцтва Беларусі.

Дадзеныя падрыхтаваныя Інфармацыйна-аналітычным цэнтрам пры Адміністрацыі прэзыдэнта да адзінага дня інфармаваньня насельніцтва (17 чэрвеня).

"Аб'ём продажу ўсіх відаў алькагольных напояў павялічыўся за 1995—2009 гг. з 6,7 да 12 л у разьліку на душу насельніцтва".


Пра сытуацыю ў Расеі: "спажываньне (…) алькагольнай прадукцыі на душу насельніцтва да 2008 году ўзрасло ў краіне да 10 л, а з улікам не дазволеных да спажываньня сьпіртазьмяшчальнай прадукцыі і сьпіртных напояў хатняй вытворчасьці — да 18 л на год".

"Сусьветная арганізацыя аховы здароўя вызначае крытычны ўзровень ужываньня алькаголю — 8 л у пераліку на абсалютны алькаголь на кожнага жыхара краіны ва ўзросьце 15 гадоў і старэйшых. У выпадку перавышэньня гэтай рысы адбываецца паступовая дэградацыя нацыі ў дэмаграфічным, сацыяльным, эканамічным і культурным дачыненьні, значна пагаршаецца стан яе здароўя і генафонд".

"Рост аб'ёму продажу алькаголю ў 2008 годзе на 5,5% суправаджаўся ростам колькасьці сьмерцяў ад выпадковых атручэньняў алькаголем на 6,8%".

"Праведзеныя Інстытутам сацыялёгіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў 2005 і 2007 гг. рэспубліканскія сацыялягічныя дасьледаваньні паказалі, што хаця б часам ужываюць тыя ці іншыя сьпіртныя напоі 74—77% дарослага насельніцтва, і, адпаведна, абсалютна цьвярозы лад жыцьця вядуць толькі 23 — 26%".

"Вельмі негатыўным сымптомам у нашай краіне зьяўляецца значны рост колькасьці зарэгістраваных хворых на алькагалізм. З 1996 году іх колькасьць штогод уздымалася на 3—5% і ў 2009 годзе перавысіла 180 тыс. чалавек. (…) На думку спэцыялістаў-мэдыкаў, рэальная колькасьць асобаў, якія пакутуюць на алькагалізм, але ня выяўленыя і ня ўзятыя на ўлік, у 4—5 разоў перавышае колькасьць афіцыйна зарэгістраваных (…) І вельмі сумным зьяўляецца той факт, што 17,3 тыс. чалавек з 181,5 тыс., якія стаяць на наркалягічным уліку, то бок амаль дзясятая частка, — гэта непаўналетнія".

Колькасьць хворых на алькагалізм, якія стаяць на ўліку (на 100 тыс. насельніцтва)

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG