Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ахвяры крушэньня парома ў Індыі


Індыйская паліцыя пацьвердзіла, што 61 чалавек загінуў у выніку крушэньня пасажырскага парома на рацэ Ганг учора.

Прадстаўнік паліцыі паведаміў, што максымальная загрузка парома складала 30 чалавек, аднак на судне было значна больш пасажыраў, і ў выніку яно перавярнулася.

Пасажыры парома, сярод якіх было шмат дзяцей, плылі да храма ў штаце Утар-Прадэш. 17 чалавек здолелі выратавацца, выплыўшы на бераг.
XS
SM
MD
LG