Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Даўгі Беларусі: па 2,35 тыс. даляраў на кожнага жыхара


Зьнешні доўг Беларусі на 1 красавіка — 22,24 мільярда даляраў. Гэта 44,7% валавога ўнутранага прадукту. За IV квартал 2009 году зьнешні доўг вырас на 14,2% пасьля павелічэньня за III квартал на 9,5%.

У разьліку на аднаго жыхара Беларусі валавы зьнешні доўг на 1 красавіка 2010 г. склаў 2,35 тысячы даляраў ЗША. На пачатку 2010-га доўг на аднаго жыхара складаў 2,3 тыс. даляраў.

За I квартал 2010-га доўг павялічыўся на 0,8%.

Пра гэта паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на Нацыянальны банк Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG