Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жонка мэра Масквы сярод самых багатых


Жонка мэра Масквы Юрыя Лужкова, прадпрымальніца Алена Батурына ўвайшла ў тройку самых багатых бізнес-жанчынаў сьвету па вэрсіі часопісу Forbes. Яна мае 2,9 мільярды даляраў.

Самай багатай жанчынай, названая кітаянка Ву Яхун, якая зарабіла свае 3,9 мільярды даляраў пераважна на рыэлтарскім бізнэсе.

На другім месцы - Разалія Мэра, сузаснавальніца імпэрыі Zara з 3,5 мільярдамі даляраў.

Батурына абышла такіх вядомых у сьвеце багатых жанчынаў, як тэлевядучая Опра Ўінфры з капіталам 2,4 мільярды даляраў, уладальніцу імпэрыі Gap, якая складаецца з 3 тысяч крамаў, брэндаў Old Navy і Banana Republiс Дорыс Фішэр і самую багатую пісьменьніцу Джоан Роўлінг, якая зарабіла на сэрыі раманаў пра Гары Потэра ды іх экранізацыі 1 мільярд даляраў.

Усяго ж у клюбе мільярдэраў Forbes пералічана 1 тысяча 11 асобаў.
XS
SM
MD
LG