Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Рада Бясьпекі ААН асудзіла сутыкненьні ў Кіргізстане


Рада Бясьпекі ААН асудзіла сутыкненьні ў Кіргізстане і заклікала да спакою і вяршэнства закона.

У выніку сутыкненьняў паміж этнічнымі кіргызамі і ўзбэкамі загінулі ня менш 124 чалавек, каля 1800 параненыя. Дзесяткі тысячаў узбэкаў былі вымушаныя пакінуць Кіргізстан.

Часовы ўрад увёў на поўдні краіны надзвычайнае становішча.

Выступаючы на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску зрынуты прэзыдэнт Кіргізстану Курманбек Бакіеў зьвярнуўся да кіраўнікоў дзяржаў-чальцоў Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бясьпецы з заклікам "больш апэратыўна і адэкватна паўплываць на сытуацыю ў Кіргізіі і дапамагчы народам узнавіць стабільнасьць у Кіргізіі".

Бакіеў выказаў меркаваньне, што Кіргізстану, у якім трэці дзень адбываюцца крывавыя міжэтнічныя сутыкненьні, ня ўдасца ўрэгуляваць сытуацыю без дапамогі зьнешніх сілаў.

Прадстаўнікі краінаў Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бясьпецы, якія правялі ў панядзелак экстраныя кансультацыі ў Маскве заявілі, што меры, якія прымаюцца кіргіскім урадам для стабілізацыі сытуацыі - недастатковыя.

Бішкек раней зьвярнуўся да Расеі па ваенную дапамогу, але Масква адмовіла, спасылаючыся на адсутнасьць адпаведнага міжнароднага мандату.

Зацьвярджэньне такога мандату -- кампэтэнцыя Рады бясьпекі ААН.
XS
SM
MD
LG