Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША не зьбіраюцца ўмешвацца ў кіргіскія падзеі


Прэсавы сакратар дзярждэпартамэнту ЗША Філіп Кроўлі заявіў, што ЗША шчыльна супрацоўнічаюць з Бішкекам, Масквой і міжнароднымі арганізацыямі ў справе кансультацыяў адносна гуманітарнай і іншай дапамогі, якая можа спатрэбіцца кіргіскаму ўраду пры ўрэгуляваньні крызісу на поўдні краіны.

"Мы захоўваем вельмі шчыльны кантакт з Часовым урадам Кіргіскай рэспублікі, а таксама з ААН, АБСЭ і Расейскай Фэдэрацыяй у пошуках скаардынаванай міжнароднай рэакцыі на гвалтоўныя дзеяньні, што там адбываюцца", - заявіў Кроўлі на сустрэчы з журналістамі.

Ён падкрэсьліў, што Вашынгтон дзейнічае выключна ў рамках міжнароднай рэакцыі на падзеі і не разглядае магчымасьці аднабаковых дзеяньняў.
XS
SM
MD
LG