Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭЗ зьбіраецца пашырыць санкцыі супраць Ірану


Міністры замежных спраў Эўразьвязу ўзгаднілі праект дадатковых санкцыяў супраць Ірану. Плянаваныя двухбаковыя захады зьяўляюцца значна больш жорсткімі, чым міжнародныя санкцыі абвешчаныя радай бясьпекі ААН на мінулым тыдні.

Па выніках сёньняшняй нарады ў Люксэмбурзе было вырашана ўвесьці дадатковыя абмежаваньні на гандаль, у тым ліку любымі таварамі, што могуць быць ужытымі на мэты абароны.

Пад санкцыі Эўразьвязу маюць патрапіць таксама іранскія банкі, страхавыя і транспартныя кампаніі. Плянуецца ўвесьці забарону на інвэстыцыі, тэхнічную дапамогу, перадачу тэхналёгіяў, абсталяваньня і аказаньне службаў у нафтагазавай галіне.

Кіраўнікі краінаў Эўразьвязу разгледзяць прапанаваны пакет санкцыяў на саміце ў Брусэлі 17 чэрвеня.

Раней сёньня найвышэйшая прадстаўніца Эўразьвязу ў зьнешнепалітычных дачыненьнях Кэтрын Эштан заклікала Іран працягнуць перамовы па яго ядзернай праграме. У адмысловым лісьце яна запрасіла на сустрэчу галоўнага іранскага перамоўшчыка па гэтым пытаньні Саіда Джалілі.
XS
SM
MD
LG