Лінкі ўнівэрсальнага доступу

The Sun: У Брытаніі арыштаваны сын Бакіева


У Вялікай Брытаніі сёньня быў арыштаваны сын зрынутага прэзыдэнта Кіргізстану Курманбека Бакіева - Максім, паведамляе брытанскае выданьне The Sun. Паводле інфармацыі газэты яго затрымалі супрацоўнікі памежнага ведамства пасьля таго, як ён прызямліўся на Гэмпшырскім лётнішчы на арэндаваным прыватным самалёце. Паведамляецца, што малодшы сын Бакіева зьбіраецца прасіць у Вялікай Брытаніі палітычнага прытулку.

На пазоў Часовага ўраду Кіргізстану Інтэрпол зьмясьціў Максіма Бакіева ў сьпіс найбольш шуканых меркаваных злачынцаў. Да падзеяў 7 красавіка сын экс-прэзыдэнта ачольваў Цэнтральнае агенцтва па разьвіцьці, інвэстыцыях і інавацыях. Яму закідаецца маштабнае раскраданьне дзяржаўных сродкаў.

Газэта The Sun зьяўляецца адной з найпапулярнейшых у Вялікай Брытаніі з-за сваёй сэнсацыйнасьці. Неабходна адзначыць, што выданьне мае неадназначную рэпутацыю што да дакладнасьці і праверанасьці сваіх зьвестак.
XS
SM
MD
LG