Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рада бясьпекі ААН абмяркуе Кіргізстан


Рада бясьпекі ААН зьбіраецца правесьці сёньня экстраннае паседжаньне прысьвечанае ўрэгуляваньню крызісу ў Кіргізстане. Сустрэча заплянаваная на поўнач з панядзелка на аўторак па менскім часе.

Паводле апошніх зьвестак у выніку міжэтнічных сутыкненьняў на поўдні Кіргізстану загінула прынамсі 124 чалавекі, сотні былі шпіталізаваныя, дзясяткі тысяч пакінулі свае дамы.

Часовы ўрад увёў на поўдні краіны надзвычайнае становішча.

Прадстаўнікі краінаў Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бясьпецы, якія правялі сёньня экстраныя кансультацыі ў Маскве заявілі, што меры, якія прымаюцца кіргіскім урадам для стабілізацыі сытуацыі - недастатковыя.

Бішкек раней зьвярнуўся да Расеі па ваенную дапамогу, але Масква адмовіла, спасылаючыся на адсутнасьць адпаведнага міжнароднага мандату.

Удзяленьне такога мандату - кампэтэнцыя Рады бясьпекі ААН.
XS
SM
MD
LG