Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 15 чэрвеня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.





УСЯГО...


...пакрысе, і дажджу з навальніцамі, і сонца з-за хмары. Тэмпэратура: 12 — 17 С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Адкрыцьцё міжнароднай выстаўкі сучаснага жывапісу "Colorfest" у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Пачатак а 17.00.

У "Кніжным салёне" (Менск, Калініна, 5) Анатоль Бутэвіч прэзэнтуе тры кнігі: "Каралева не здраджвала каралю", "На далонях вечнасьці", "Аўтабіяграфія" Багуслава Радзівіла (пераклад Анатоля Бутэвіча). Пачатак а 17.30.

ТАМ ДЗЕ НАС НЯМА:


Украінскі прэм’ер-міністар Мікола Азараў у Люксэмбургу на паседжаньні Рады Ўкраіна-Эўразьвяз.

На футбольным чэмпіянаце сьвету ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы гуляюць Новая Зэляндыя супраць Славаччыны, Кот д’Івуар супраць Партугаліі ды Бразылія супраць Паўночнай Карэі.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1831 нарадзіўся Вінцэсь Каратынскі, польскі і беларускі пісьменьнік (пам. 1891).

У 1863 у Ашмянскім павеце расейскія войскі разьбілі атрад паўстанчага камандзіра Зыгмунта Мінейкі. Сам Мінейка быў схоплены і засуджаны на 12 гадоў сыбірскае катаргі, але ўцёк за мяжу і празь нейкі час узяў удзел у вайне Грэцыі з Турцыяй за востраў Крыт, за што атрымаў званьне ганаровага грамадзяніна Грэцыі.

У 1977 пачалося будаўніцтва Менскага мэтрапалітэну.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Дзень дзяржаўнага сьцягу Армэніі.

Дзень нацыянальнага выратаваньня Азэрбайджану.

МІНУС 365:


Год таму на сайце Свабоды: "Злачынца з Паўднёвай Афрыкі напаў на беларускі банк".

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


"Ужо дваццаць гадоў мне задаюць тое самае пытаньне — хто з нас найлепшы? Пэле ці Марадона? Я адказваю, што хопіць усяго глянуць на факты — колькі галоў ён забіў правай нагою або галавою?", — Пэле.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG