Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бакіеў: я ўсё яшчэ прэзыдэнт


Зрынуты прэзыдэнт Кіргізстану Курманбек Бакіеў заявіў на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску, што юрыдычна ён усё яшчэ зьяўляецца прэзыдэнтам. Ён падкрэсьліў, што не зьбіраецца вяртацца на радзіму і пацьвердзіў тое, што напісаў заяву аб адстаўцы.

Пры гэтым Бакіеў, зазначыў, што прыняць ягоную заяву можа толькі законна абраны парлямэнт. Паколькі і парлямэнт, і іншыя органы ўлады былі распушчаныя Часовым урадам, Бакіеў сказаў, што юрыдычна ён усё яшчэ зьяўляецца афіцыйным ачольнікам дзяржавы.

"Ім трэба выйсьці ў прававое поле", - сказаў зрынуты кіраўнік Кіргізстану пра Часовы ўрад, - "але зрабіць гэтага яны не змаглі".
XS
SM
MD
LG