Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адтэрміноўка выплаты крэдытаў на будаўніцтва жыльля для вайскоўцаў тэрміновай службы на час прызыву закладзена ў законапраект "Аб унясеньні зьмяненьняў і дапаўненьняў у закон Рэспублікі Беларусь аб воінскім абавязку і вайсковай службе".


Пра гэта паведаміў у Палаце прадстаўнікоў намесьнік старшыні камісіі па нацыянальнай бясьпецы генэрал-маёр Ігнацій Місурагін.

Ён ахарактарызаваў гэтую норму як разьвязаньне вельмі балючага пытаньня. Менавіта гэтым генэрал-маёр патлумачыў, што праект у другім чытаньні быў прыняты толькі сёньня, хаця ў першым чытаньні ён быў ухвалены дэпутатамі яшчэ 18 сьнежня 2009 года.
XS
SM
MD
LG