Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць ахвяраў у Кіргізстане дасягнула 124-х


Ахвярамі масавых непарадкаў на поўдні Кіргізстану, паводле апошніх дадзеных, сталі 124 чалавекі. Па мэдычную дапамогу зьвярнуліся 1685 чалавек, 824 пацярпелыя шпіталізаваныя. Пра гэта паведаміла агенцтва "24.kg" са спасылкай на міністэрства аховы здароўя.

Намесьнік кіраўніка часовага ўраду Кіргізстану Азімбек Бекназараў заявіў, што сытуацыя ў Джалал-Абадзе і Сузацкім раёне пачала стабілізавацца. Паводле віцэ-прэм'ера, якога цытуюць агенцтвы, дасягнутая дамова аб раззбраеньні бакоў, сумесным патруляваньні ўзбэцкіх кварталаў міліцыяй і народнымі дружынамі.
XS
SM
MD
LG