Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горацкія актывісты заклікаюць дэмакратычныя сілы да адзінства


Андрэй Юркоў

Андрэй Юркоў

Горацкая рэгіянальная кааліцыя дэмакратычных сілаў пагражае праігнараваць прэзыдэнцкую кампанію. Тамтэйшыя актывісты незадаволеныя тым, як адбываецца вылучэньне кандыдатаў на прэзыдэнта.

Яны заклікаюць да адзінства:

"У нашай кааліцыі прадстаўленыя інтарэсы некалькі палітычных арганізацыяў Беларусі, і мы ўвесь час паміж сабой дамаўляемся. У вачах нашых прыхільнікаў мы — адзіная сіла. Цяпер жа складаецца сытуацыя, калі нас вымушаюць на прэзыдэнцкія выбары ісьці дваццацьцю калёнамі. Як на нас будуць глядзець людзі, калі мы на самым пачатку ня можам паразумецца? Як нам давераць уладу? Няхай там, у Менску, пакажуць прыклад, як дамаўляцца, а мы іх потым падтрымаем. Пакуль жа гэтага няма. Калі б у краіне была б дэмакратыя, дык тады можна было б ісьці на выбары й дваццацьцю калёнамі. Дзе гэта было, каб без кансалідацыі перамагалі дыктатуру?" — тлумачыць пазыцыю кааліцыі яе каардынатар Андрэй Юркоў.

У склад Горацкай рэгіянальнай кааліцыі дэмакратычных сілаў уваходзяць раённыя структуры партыі і руху БНФАдраджэньне", руху "За свабоду", партыі левых "Справядлівы сьвет", а таксама дзясяткі не ангажаваных у партыйныя арганізацыі людзей.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG