Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Латвіі і Эстоніі ўзгадваюць ахвяраў дэпартацыяў


У Латвіі і Эстоніі ўзгадваюць ахвяраў дэпартацыяў 1941 году. На жалобным мітынгу ў цэнтры Рыгі выступіў прэзыдэнт Латвіі Валдзіс Затлерс. У Таліне прайшоў шэраг мерапрыемстваў памяці жыхароў Эстоніі, вывезеных у Сыбір і іншыя ўсходнія раёны СССР. У звароце кіраўніцтва краіны да народу адзначаецца, што тыя падзеі былі злачынствам супраць чалавечнасьці, якое ня мае тэрміну даўніны.

У сярэдзіне чэрвеня 1941 году супрацоўнікі органаў дзяржбясьпекі СССР дэпартавалі з Латвіі і Эстоніі прыкладна 25 тысяч чалавек. Яшчэ адна хваля дэпартацыяў была праведзена ў 1949 годзе.
XS
SM
MD
LG