Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль сам расьсьледуе інцыдэнт ля берагоў паласы Газы


Урад Ізраілю прыняў рашэньне аб правядзеньні ўнутранага расьсьледаваньня інцыдэнту, калі ў выніку нападу ізраільскіх вайскоўцаў на флятылію з гуманітарнаай дапамогай палестынцам паласы Газы загінулі дзевяць турэцкіх актывітсаў.

Кабінэт прыняў рашэньне аднагалосна. Ачольваць адмысловую камісію будзе ізраільскі судзьдя, які раней працаваў у вярхоўным судзе. Таксама ў камісію ўвойдуць два замежныя назіральнікі.

Турэччына заявіла, што расьсьледаваньне ня будзе аб'ектыўным і яшчэ раз запатрабавала стварэньня міжнароднай камісіі пад кантролем ААН. Злучаныя Штаты віталі стварэньне ізраільскай каміісіі, заявіўшы, што Ізраіль здольны правесьці справядлівае расьсьледаваньне.
XS
SM
MD
LG