Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўстрыйскаму сябру Лукашэнкі пагражае 10 гадоў турмы


Лео Вальнэр

Лео Вальнэр

Як падаюць аўстрыйскія мэдыі, экс-кіраўнік аўстрыйскага НАК і колішні шэф Casinos Austria Леа Вальнэр быў выкліканы на чарговы допыт у пракуратуру.

Калі яго фінансавыя махінацыі ўдасца давесьці, яму могуць пагражаць 10 гадоў зьняволеньня. Акрамя датычнасьці да стварэньня сакрэтнага рахунку Алімпійскага нацыянальнага камітэту Аўстрыі, зь якога ў 2002 годзе аплачваліся тырольскія вакацыі беларускага прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі і ягонай сьвіты, Леа Вальнэру інкрымінуюцца і іншыя незаконныя грашовыя апэрацыі.

Сярод іх — абвяшчэньне банкрутам аб’яднаньня па падтрымцы Алімпійскіх гульняў — 2014. Як вядома, Зальцбург падаваў адпаведную заяўку на правядзеньне зімовай Алімпіяды, аднак у выніку перамог расейскі горад Сочы. Як сьведчыць аўстрыйскі журналіст і спартовы экспэрт Эрвін Рот, менавіта Вальнэр як функцыянэр НАК аддаў загад распусьціць аб'яднаньне ў выніку яго банкруцтва. Рахункі на вялікія сумы (сотні тысяч эўра) дагэтуль застаюцца неаплачанымі. Паводле Рота, Вальнэр, хутчэй за ўсё, наўмысна занізіў памеры актываў аб’яднаньня па садзейнічаньню Алімпіядзе.

Аўстрыйскія назіральнікі мяркуюць, што скандал вакол "чорнай касы" НАК набірае абароты.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG