Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АДКБ абмяркоўвае сытуацыю ў Кіргізстане



У Маскве адбываюцца тэрміновыя кансультацыі краінаў-удзельніц Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бясьпецы пра сытуацыю ў Кіргізстане. На сустрэчы сакратароў Рады калектыўнай бясьпекі АДКБ абмяркоўваюцца шляхі аднаўленьня грамадзянскага міру ў Кіргізстане, у тым ліку пытаньне пра магчымасьць уводу ў краіну міратворчага кантынгенту. На кансультацыях прысутнічаюць прадстаўнікі часовага ўраду Кіргізстану.

Сябрамі АДКБ зьяўляюцца Армэнія, Беларусь, Казахстан, Кіргізстан, Расея, Таджыкістан і Ўзбэкістан.
XS
SM
MD
LG