Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У суд Пінска выклікалі "хуткую"


Эпілептычны прыпадак здарыўся сёньня ў Пінскім гарадзкім судзе ў аднаго са сьведак на паседжаньні супраць актывіста Руху "За Свабоду" Аляксандра Рамановіча. Пацярпеламу спатрэбілася хуткая мэдычная дапамога. Судзьдзя Іван Корэц аб'явіў перапынак.

Пра здарэньне ў судзе паведаміў "Свабодзе" Аляксандар Рамановіч.

Па словах Аляксандра Рамановіча, ад 11.30 да 12.10 судзьдзя Іван Корэц настойваў на аднаўленьні працэсу без удзелу абвінавачваемага. Але калі Мікалай Рамановіч – бацька Аляксандра – склаў і перадаў заяву, што яго сын ня можа удзельнічаць у судзе па выключных абставінах, то судзьдзя прыняў рашэньне перанесьці паседжаньне на сераду, 23 чэрвеня на 11.30.

Актывіста Руху "За Свабоду" вінавацяць паводле артыкула 22.9, часта 2 – "Выраб і распаўсюджваньне незарэгістраванай друкаванай прадукцыі".

На мінулых выбарах у мясцовыя саветы Аляксандар Рамановіч быў кандыдатам у дэпутаты Пінскага гарсавета. Цяпер ён зьяўляецца адным з заснавальнікаў, якія спрабуюць зарэгістраваць у Берасьцейскім аблвыканкаме праваабарончую арганізацыю "Вясна".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG