Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Віцебскім донарам — чырвоныя гвазьдзікі ад кампаніі "Гавары праўду"


Першы сёньняшні донар

Першы сёньняшні донар

У адрозьненьне ад менскіх, віцебскія валянтэры кампаніі самі кроў не здавалі. Але павіншавалі з Усясьветным днём донара тых, хто робіць гэта рэгулярна.

Валянтэры прыйшлі на Віцебскую станцыю пераліваньня крыві а 7-й раніцы, калі тут ужо была чарга з донараў. Як высьветлілася з размоваў, яны прыходзяць сюды ўжо ня першы раз, а хто-ніхто — і ня першы год. Таму амаль усе знаёмыя паміж сабой.

Андрэй і Ірына, донары "са стажам"
А вось пра тое, што сёньня Ўсясьветны дзень донара, амаль ніхто зь іх і ня чуў. Хаця шмат хто зьвярнуў увагу, што фае станцыі пераліваньня крыві ўпрыгожана каляровымі балёнікамі, вывешана новая насьценгазэта.

Валянтэры ўручылі донарам чырвоныя гвазьдзікі, візытоўкі і кнігі лідэра кампаніі Ўладзімера Някляева.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG