Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня на сайце Саюзу палякаў на чале з Анжалікай Борыс зьявілася паведамленьне пра тое, што яна мае намер пакінуць пасаду старшыні гэтай арганізацыі.

У якасьці прычыны яна назвала “асабістыя абставіны”, калі сустракалася з кіраўнікамі мясцовых арганізацыяў СПБ, што адбылося 12 чэрвеня, паведамляе сайт.

Анжаліка Борыс будзе выконваць абавязкі старшыні да таго часу, пакуль Галоўная рада СПБ не прызначыць выканаўцу абавязкаў кіраўніка арганізацыі. Папярэдне вядома, што Рада мае сабрацца ў бліжэйшую суботу.

Анжаліка Борыс была паўторна пераабраная на пасаду старшыні СПБ увесну 2009 году. Улады Беларусі па-ранейшаму не прызнаюць незарэгістраваны Саюзу палякаў, падтрымліваючы іншую арганізацыю з такой жа назвай, якую ачольвае сёньня гарадзенскі бізнэсовец Станіслаў Сямашка.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG