Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Аўганістане загінуў дацкі вайсковец


У аўганскай правінцыі Гільмэнд у выніку падрыву патрульнага аўтамабіля загінуў дацкі вайсковец, яшчэ чацьвёра былі параненыя. Пра гэта паведамілі заходнія інфармацыйныя агенцтвы. Ад часу далучэньня Даніі да сілаў міжнароднай кааліцыі ў 2002 годзе загінуў 31 дацкі вайсковец.

Цяпер у апэрацыях у Аўганістане бяруць удзел 700 вайскоўцаў дацкага кантынгенту. Бальшыня зь іх дзейнічаюць у правінцыі Гільмэнд.
XS
SM
MD
LG