Лінкі ўнівэрсальнага доступу

14 чэрвеня беларускую мову будуць здаваць 63 тысячы абітурыентаў. Усе выпрабаваньні ЦТ будуць пачынацца аб 11.00

"Абітурыенты, якія былі зарэгістраваныя, але не зьявіліся на ЦТ па ўважлівых прычынах, маюць права прайсьці яго ў рэзэрвовы дзень - 5 ліпеня. Для гэтага трэба перарэгістравацца з 25 чэрвеня па 2 ліпеня ", - нагадалі ў Мінадукацыі.

Сёлета на ЦТ зарэгістравалася болей за 172 тысячы чалавек. Пра гэта паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на Мінадукацыі.

Расклад тэставаньняў

  • 14 чэрвеня Беларуская мова
  • 15 чэрвеня Руская мова
  • 17 чэрвеня Гісторыя Беларусі
  • 18 чэрвеня Геаграфія
  • 20 чэрвеня Матэматыка
  • 22 чэрвеня Грамадазнаўства
  • 24 чэрвеня Сусьветная гісторыя найноўшага часу
  • 25 чэрвеня Фізыка
  • 27 чэрвеня Біялёгія
  • 29 чэрвеня Замежныя мовы
  • 30 чэрвеня Хімія

Падрабязнасьці – пазьней на сайце "Свабоды"
XS
SM
MD
LG