Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Заходнім беразе Ярдану паранілі трох ізраільцаў


На Заходнім беразе Ярдану сёньня палестынскія ваеўнікі паранілі трох ізраільскіх паліцыянтаў. Аўтамабіль з паліцыянтамі быў абстрэлены ў раёне гораду Хэўрон. Пакуль ніхто ня ўзяў на сябе адказнасьці за напад. Пацярпелых шпіталізавалі, двое – у цяжкім стане.

Апошнім часам колькасьць такіх нападаў на Заходнім беразе стала меншай. У траўні габрэйскія пасяленцы ля гораду Рамалах застрэлілі палестынскага падлетка, які закідаў іх аўто камянямі.
XS
SM
MD
LG