Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Доўгая дарога Палаты прадстаўнікоў да ратыфікацыі Мытнага кодэксу


Ці будзе 14 чэрвеня Палата прадстаўнікоў ратыфікаваць Мытны кодэкс Мытнага саюзу "тройкі"? Пытаньне гэта ўзьнікае невыпадкова.

Рада Палаты ўключыла яго ў парадак дня цяперашняй сэсіі. Аднак у чацьвер, 10 чэрвеня, гэта пытаньне дэпутаты не разглядалі. У кулюарах гучала такое меркаваньне – няма чаго сьпяшацца, няхай спачатку Аляксандар Лукашэнка высьветліць усё ў Маскве.

Мяркуюць, што менавіта з гэтай нагоды ў прыкладным графіку работы Палаты прадстаўнікоў зьявілася паседжаньне, якога раней не было – 14 чэрвеня. І пачынацца яно павінна а 16-й гадзіне.

Аднак дагэтуль няма публічнай інфармацыі пра тое, ці дамовіўся па балючых для Беларусі пытаньнях Аляксандар Лукашэнка ў Маскве.

Да паездкі кіраўніка Беларусі ў Маскву сытуацыя з мытным кодэксам выглядала так: пытаньні аб увазных пошлінах на аўтамабілі і на энэрганосьбіты выдалены з пераліку пытаньняў, якія адносяцца да агульнага рэгуляваньня расейскім бокам. Беларускі бок настойвае на тым, каб пытаньні аб вышэйпазначаных пошлінах былі разгледжаныя ў комплексе да 1 ліпеня.

Вядома, што паседжаньне дэпутатаў сёньня адбудзецца. Але парадку дня яны яшчэ не атрымалі.
XS
SM
MD
LG