Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новы ірацкі парлямэнт пачынае працу


Сёньня новы ірацкі парлямэнт сабраўся на сваё першае пасяджэньне пасьля выбараў, якія адбыліся ў сакавіку. Пакуль няма згоды адносна новага ўраду, і, паводле назіральнікаў, могуць прайсьці тыдні ці нават месяцы, пакуль палітычныя фракцыі дамовяцца, хто ачоліць урад.

Сэсія парлямэнту адбываецца на тле нестабільнасьці ў краіне. Учора ў выніку ўзброенага нападу на Цэнтральны банк Іраку загінулі як найменей 15 чалавек.
XS
SM
MD
LG